



Мышанятка Вілі часта чуў, як мама і тата казалі, што месяц зроблены з крамянага сыру. Аднойчы ўвечары ён вырашыў, што трэба пайсьці і паспрабаваць яго знайсьці.
Ён загарнуў сабе ў дарогу кавалак сыру і скарынку хлеба, узяў ліхтарык і выправіўся ў падарожжа.


Ён яшчэ не далёка адыйшоў, як сустрэў свайго сябра, спадара Вудмаўса. Вудмаўс папытаўся ў яго куды ён ідзе.
“А!” адкаўаз Вілі, “Іду пашукаць месяц; ён жа зроблены з крамянага сыру, як ты і сам ведаеш.”
“А я зусім не веру, што ён зроблены з крамянага сыру,” сказаў спадар Вудмаўс, але Вілі яго не паслухаўся і пайшоў далей.

Калі ён абыходзіў узгорачак Сьвежай Канюшыны, каго ты думаеш ён меў сустрэць! Ён сустрэў спадарыню Джэні Валавоку, На ёй быў ейны жоўты каптурок, выглядала яна вельмі шчасьлівай.
“І куды гэта ты?” папыталася яна.
“Іду месяц шукаць.”
“Месяц!” усклікнула спадарыня Валавока, “ты ніколі да яго не дабярэшся.”

“Я лётаю так высока і тым ня меньш, падаецца, аніяк не магу да яго нават наблізіцца.”
“Ну,” сказаў Вілі, “чаму тады ён зроблены з крамянага сыру, калі да яго не магчыма дабрацца?” І ён пайшоў далей.

Вось ён прыйшоў у лес. Ён паглядзеў угару і ўбачыў спадарыню Вавёрку, якая пераскоквала з галінкі на галінку.
“Добры дзень,” павітаўся ён.
“Ты, падаецца, так высока. Упэўнены, што ты можаш падказаць мне шлях да месяца. Ведаеш, ён зроблены з крамянага сыру.”
“Ня думаю, што ён з крамянага сыру; ён жа ж зроблены з арэхаў?”
“Якія ўсе яны цёмныя,” - сам сабе сказаў Вілі.


Гэтак ён ішоў далей, пакуль не падыйшоў да невялічкай дзіркі ў зямлі. Ён быў вельмі цікаўны, таму ён туды зазірнуў. Там сядзела спадарыня Краціха. Яна вылезла, калі яго пабачыла.
“Ты тут жывеш?” ветліва запытаўся Вілі.

“Але,” - адказала спадарыня Краціха.
“Тады, баюся, ты ня можаш мне падказаць як дабрацца да месяца. Ён зроблены з крамянага сыру, ведаеш. Так матуля кажа.”
“Бязглузьдзіца, дзіцятка. Нават не марнуй час у пошуках месяца, лепш пільна ўглядайся і шукай чарвякоў.”

Вілі сказаў спадарыні Крацісе “Да пабачэньня”. А затым, ён сеў і разгарнуў свой клумак*. Вечарэла, таму ён падумаў, што трэба падсілкавацца.
“Магчыма, што я яшчэ буду ісьці да месяца нейкі час,” - разважаў ён, - “таму, лепш пакіну кавалачак сыру на наступны раз.”
клумак – вузел


Пасьля вячэры ён заснуў. А калі прачнуўся, то пабачыў, што ўжо было зусім цёмна. Ён паглядзеў угару - і вось там у небе быў месяц.
“Ах, спадар Месяц!” закрычаў ён, “Да цябе, падаецца, так далёка. Мяркую, было б нашмат прасьцей, каб ты спусьціўся сюды, чым мне дабірацца да цябе.” Але спадар Месяц заставаўся там, дзе і быў.


Вілі паглядзеў угару і ўбачыў, што ў цемры бліскацелі* два вялікіх вока. Гэта былі вочы спадарыні Савы. Вілі быў толькі маленькім мышаняткам і яшчэ ня ведаў, што спадарыня Сава мела пэўную прыхільнасьць да маленькіх мышанятак.
бліскацець* - блішчэць

“Падкажы, калі ласка, спадарыня Сава,” сказаў ён, “як я магу дабрацца да месяца?”

Ніжэй і ніжэй ляцела спадарыня Сава. “Вось, тутака шлях да месяца,” сказала яна, схапіла яго сваёй дзюбай і панесла яго ў савіную хатку, дзе яна жыла.

Калі мышанятка Вілі ўбачыў савянятак з шырака расчыненымі дзюбкамі, то ён спалохаўся, бо забаяўся, што спадарыня Сава зьбіраецца яго з’есьці.

Але ён ня ведаў, што адзін добры зялёны эльф, які жыў у дупле суседняга дрэва, быў зусім побач. Аккурат калі спадарыня Сава расчыніла сваю дзюбу, зашамацела лісьцё, і вось побач з’явіўся Эльф. З мышаняткам на сьпіне ён скокнуў ня зямлю.

Калі добры зялёны Эльф паказаў яму ў які бок трэба ісьці да дому, мышанятка быў падумаў, што трэба папытаецца ў яго, ці месяц сапраўды зроблены з крамянага сыру. Але неспадзявана Эльф зьнік.

А мышанятка Вілі думае, што аднойчы ён знойдзе месяц і ў яго будзе шмат сыру, досыць на ўсё жыцьцё. Але ён пачакае пакуль крыху пасталее і падрасьце, перш чым ён зноў паспрабуе забрацца на месяц. І, верагодна, да таго часу ён таксама стане больш разважлівым.
КАНЕЦ