КАЗКА ПРА ЗАЙКУ
ПЯТРУСЯ

Беатрыкс Поттэр
(Beatrix Potter)


Пераклала
Галіна Падлеская

Жылі былі аднойчы чатыры маленькіх зайчаняткі.
Звалі іх:
Цмыг-скок,
Калмацік,
Бáўнавы* Хвосьцік,
і Пятрусь.
Яны жылі са сваёй матуляй у пясчанай наспе
пад карэнішчам вялізарнай
яліны.
*бáўна — вата

``А зараз, мае
даражэнькія, ''
сказала шаноўная спадарыня Зайчыха адным гожым ранкам
``можыце ісьці ў поле ці ўздоўж сьцяжынкі,
але не хадзіце у сад спадара МакГрэгара:
з вашым Бацькам аднойчы там здарыўся бясшчáсны выпадак;
яго паклала ў свой пірог спадарыня МакГрэгар.''

``Ну,
бяжыце
і не свавольце.
А я пайду па справах.''

Затым шаноўная спадарыня
Зайчыха
узяла сваю кашолку і свой парасон,
і пайшла празь лес да пекара.
Яна купіла бохан жытняга хлеба
і пяць булачак з парэчкамі.

Цмыг-скок, Калмацік і
Баўнавы Хвосьцік,
якія былі добрымі зайчаняткамі,
пайшлі па сьцяжынцы каб
назьбіраць ажыны;

Але Пятрусь,
які быў вельмі шкадлівым,
пабег проста да фермы МакГрэгара,
і праціснуўся пад брамкай!

Сьпярша ён паеў саляты
і крыху фасолі;
потым ён падсілкаваўся радыскай;

Апасьля, калі ён
адчуў што пераеў,
ён выправіўся пашукаць пятрушку.

Але напрыканцы дашчаніку* для агуркоў
каго ж ён меў спаткаць – спадара МакГрэгара!
Спадар МакГрэгар стаяў на рукох і каленях
і высаджваў маладую капусту,
але ён адразу ж падскочыў і пабег
за Пятрусём,
пры гэтым ён матляў у паветры граблямі
і крычаў ``Стой, злодзей!''

*дашчанік – будова зьбітая з дошак

Пятрусь спалохаўся самым жахлівым
чынам;
ён пабег праз увесь агарод,
бо ён забыўся дзе была брама.
Ён згубіў адін свай чаравічак сярод
капусты,
а другі – сярод бульбы.

Пасьля таго, як ён іх
згубіў, ён бег на чатырох лапах яшчэ хутчэй.
Так, мяркую, ён мог бы цалкам зьбегчы,
каб толькі, нажаль, не патрапіў проста ў сетку агрэставага хмыза.
За яе ён зачапіўся вялікімі гузікамі ягонага пінжака.
Гэта быў блакітны пінжак з латуневымі гузікамі,
зусім новы.
Пятрусь падумаў быў, што зусім згінуў і заліўся сьлязьмі.
Але хутка дабразычлівыя вераб’і пачулі ягонае усхліпваньне,
падляцелі да яго вельмі ўсхваляваныя
і ўмольвалі яго змагацца.


Спадар МакГрэгар
падыйшоў зь сітам,
якім ён зьбіраўся накрыць Пятруся.
Але Пятрусь ужо ў апошні момант ухіліўся і зьбег.
А свой пінжак яму давялося
пакінуць там.
Ён кінуўся ў камору
для прыладаў і заскочыў у палівачку.
Гэта было б добрай схованкай,
каб там ня было шмат вады.


Спадар МакГрэгар быў упэўнены, што
Пятрусь быў недзе тут, у гэтай каморы.
Магчыма, ён схаваўся пад гаршкамі для кветак.
Фермер пачаў іх асьцярожна перагортваць і зазіраць у кожны гаршчок.
І вось
зараз Пятрусь чыхнуў –
``Апчхііііііііі!''
Спадар МакГрэгар імгненна
пагнаўся за ім.

Ён паспрабаваў нават
наступіць на Пятруся нагой,
але той выскачыў праз
вакно.
Пры гэтым ён перакульнуў
тры кветкі.
Вакно было занадта маленькім для
спадара МакГрэгара,
і ён ужо быў стомлены ад пагоні
за Пятрусём.
І ён пайшоў працаваць далей.

Пятрусь моцна задыхаўся і прысеў
адпачнуць.
Ён калаціўся ад зьляканьня*.
У яго не было ані найменьшага
ўяўленьня ў які бок ісьці.
А таксама ён быў мокры
з-за таго, што сядзеў у той палівачцы.
Празь нейкі час ён пачаў блукаць туды-сюды
тупу-тупу, тупу-тупу – павольна
і азірацца наўкол.
*зьляканьне – сполах, перапуд

Ён знайшоў у сьцяне дзьверы.
Але яны былі зачынены.
Тоўстаму зайчыку не ставала
месца, каб прасунуцца надолу*.
Туды-сюды па каменным парозе бегала старая
мышка,
насіла гарох і фасолю для сваёй
сям’і, што жыла ў лесе.
Пятрусь папытаўся ў яе як прайсьці да
брамы.
Але ў мышкі ў роце была такая
вялікая гарошына,
што яна не магла адказаць.
Яна толькі паматляла яму галавой. Пятрусь
разрумзаўся**.
*надóлу –
унізе.
**разрýмзацца - расплакацца
Потым ён паспрабаваў знайсьці шлях проста праз сад,
але толькі яшчэ больш заблытаўся.
Вось Пятрусь дайшоў
да сажалкі,
дзе спадар МакГрэгар набіраў ваду
ў свае лейкі.
Там сядзела белая котка і зорыла*
на залатых рыбак.
Яна сядзела вельмі вельмі ціхмяна
і нерухома.
Толькі верхавіна яе хваста
торгалася калі-некалі,
нібыта была жывая.
Пятрусь падумаў, што найлепш
сысьці і не размаўляць зь ёю.
Ён чуў пра катоў
ад свайго кузэна Зая Веньяміна.
*зорыць – паўзірацца, пільна ўглядацца.
**кузэн – стрыечны
брат

Ён пайшоў назад да каморы з прыладамі.
Раптам, даволі блізка ад сябе
ён пачуў гук капаніцы*
–, шкр-рыч, шкрач, шкрыч.
Пятрусь ціхенька схаваўся пад
хмызьняком.
А потым, нібыта нічога не
здарылася,
ён выйшаў, забраўся на тачку
і паглядзеў па-над гародам.
Першым ён убачыў спадара МакГрэгара,
які апалваў
цыбулю.
Фермер быў павёрнуты да Пятруся
сьпіной,
за ім была брама!
*капаніца – матыка

Пятрусь ціхенька злез з тачкі,
і пабег так хутка, як толькі мог
уздоўж простай сьцяжынкі за
хмызьняком чорнай парэчкі.
Спадар МакГрэгар заўважыў яго на куце грады,
але Пятрусю было ўжо ўсё-роўна.
Ён прасунуўся пад брамай
і, нарэшце, быў у бяспецы звонку,
ў лесе.

Спадар МакГрэгар
павесіў
маленькі пінжак і чаравічкі на
пудзіла,
каб ганяць чорных драздоў.
Пятрусь аніразу не
спыніўся і не азірнуўся
ажно пакуль не дабег да свайго
дому пад вялізарнай ялінай.
Ён быў такі стомлены, што паваліўся
на файны мяккі пясок на падлозе
заячай нары,
і зачыніў вочы.
Ягоная маці была занятая,
яна гатавала.
Ёй было цікава, куды ён падзеў
сваю вопратку.
Гэта ўжо другі пінжачок і пара
чаравікаў,
якія Пятрусь згубіў за апошнія
два тыдні!

Сумна, але трэба дадаць, што увечары
Пятрусь
сябе не вельмі добра адчуваў.
Ягоная матуля паклала яго ў ложак,
згатавала рамонкавай гарбаткі;
і дала папіць Пятрусю.
``Адна поўная лыжка перад сном.''

Але Цмыг-скок, Калмацік і Баўнавы
Хвосьцік
елі хлеб з малаком і ажынамі на
вячэру.
КАНЕЦ