Cover: Mrs. Tittlemouse

 

Казка пра Спадарыню
Мышэвіч

 

Mrs. Tittlemouse & Butterfly

напісала і намалявала

БЕАТРЫКС ПОТТЭР

Mrs. Tittlemouse & Bees


 

Mrs. Tittlemouse at the Door

 

Некалі вельмі даўно жыла сабе адна лясная мышка. Яе звалі спадарыня Мышэвіч. Яна жыла на беразе рэчкі пад вялікім кустом парэчак.
І якая ж у яе была дзіўная хатка! Там былі пракапаныя шматмятровыя скляпеньні, якія вялі да памяшканьняў з запасамі арэхаў і зярнятак. І ўсё гэта было ў карнявішчы куста парэчак.

In the pantry

 

In bed

 

Таксама ў ейнай хатцы была кухня, сенцы і дзьве кладоўкі. Ну і зразумела ж спадарыня Мышэвіч мела спальны пакой з маленькім, але вельмі ўтульным ложачкам.
Спадарыня Мышэвіч была надзвычай ахайнай маленькай мышкай. Кожны дзень яна падмятала пясчаную падлогу у сваёй хатцы.

Shooing a beetle

 

A ladybird

 

Неяек у скляпеньні забегла старэнькая спадарыня ў чырвонай накідцы ў кропачку.

"Богаўка, ляці хутчэй дахаты! Дзеткі твае там чакаюць цябе!"- сказала ёй спадарыня Мышэвіч.

 

А яшчэ неяк, вялікі тоўсты павук схаваўся ў скляпеньнях ад дажджу.

"Прабачце, ці тут жыве спадарыня Прасьцевіч?"

"Пайшоў прэч адсюль, круглы брыдкі павук! Панакідаў тут свайго павуціньня па ўсёй маёй прыбранай хаце!"

 

Spider

 

Out the window

 

І яна выгнала павука праз вакно.

Павук марудна спусьціўся долу на тонкай павуціне.

 

Аднойчы спадарыня Мышэвіч ваправілася ў далёкую кладоўку, каб прынесьці сабе вішнёвых костачак і насеньня дзядоўніка сабе на абед.

На паўдарозе яна прынюхалася і паглядзела на падлогу.

"Нешта тут пахне мёдам. Няўжа гэта так пахнуць ключыкі? А гэта што? Хто гэта тут натаптаў сваімі бруднымі нагамі?!"

 

Marks of little feet

 

Babbitty Bumble

 

Раптам за кутом яна сустрэла Чмяля-Чмялевіча - "Ж-ж-жу, жу, жу!"- сказаў чмель.

Спадарыня Мышэвіч строга паглядзела на яго. Яна пашкадавала, што ў яе пад рукой не было мяцёлкі.

"Да пабачэньня, Чмель-Чмялевіч, мне трэба б было набыць крыху воску. Але што ты робіш тут? І чаму ты заўсёды залятаеш праз вакно і кажаш "Ж-ж-жу, жу, жу?!"- пачала злавацца спадарыня Мышэвіч.

 

"Ж-ж-жу, жу, жу!"- адказаў Чмель-Чмялевіч сварлівым галаском. Ён пакавыляў па праходу і увайшоў проста ў кладоўку з жалудамі.

Спадарыня Мышэвіч зьела ўсе жалуды яшчэ да Калядаў, кладоўка мусіла быць пустой.

Але яна была набітая сухім мохам.

 

Full of moss

 

Bees nest

 

Спадарыня Мышэвіч пачала была выцягваць мох. Тры альбо чатыры чмялі высунуліся і пагрозьліва зажужжэлі.

"Хіба я вас запрашала жыць са мной? Вас ніхто сюды не запрашаў!"- сказала спадарыня Мышэвіч. "Я мушу ад іх неяк пазбыцца!" - "Ж-ж-жу, жу, жу!" - "Цікава, хто б мне дапамог?" - "Ж-ж-жу, жу, жу!" - "Толькі не спадар Жабовіч, ён ніколі не выцірае свае ногі".

 

Спадарыня Мышэвіч вырашыла заняцца чмялямі па-абедзе.

Калі яна вярнулася ў гасьцёўню, яна пачула як там нехта кашляе, і ўбачыла там спадара Жабовіча ўласнай пярсонай!

Ён сядзеў у качалцы, круціў палюхамі водзячы нагамі каля вагню і ўсьміхаўся.

Ён жыў у канаве каля куста парэчак, надзвычай бруднай і мокрай канаве.

 

Mr. Jackson

 

Sitting and dripping

 

"Як маецеся спадар Жабовіч? Што ж з табой здарылася, ты ўвесь мокры?!"

"Дзякую, дзякую, спадарыня Мышэвіч! Я крышку пасяджу і абсохну."- сказаў спадар Жабовіч.

Ён сядзеў і ўсьміхаўся, а вада сьцякала зь ягонага паліто. Спадарыня Мышэвіч хуценька пабегла па анучу.

 

Ён сядзеў сабе і нікуды не сыходзіў, і спадарыня Мышэвіч мусіла запрасіць яго паабедаць разам зь ёю.

Яна прапанавала яму вішнёвых костачак. "Дзякуй, дзякуй, спадарыня Мышэвіч! Ня маю зубоў, ня маю зубоў, ня маю зубоў! "- адмовіўся спадар Жабовіч.

Ён шырака-шырака раскрыў свой рот, там на самой справе не было ні воднага зуба.

 

Feeding Mr. Jackson

 

Thistledown

 

Пасьля яна прапанавала яму насеньне дзядоўніка.- "Ква-не-не, ква-не-не, ква-не-не!"- сказаў спадар Жабовіч. І зярняткі дзядоўніка разляцеліся па ўсім пакоі.

"Дзякуй, дзякуй, дзякуй, спадарыня Мышэвіч! Але мне вельмі хацелася б зьесьці сподачак мёду!"

 

"На жаль, яго ў мяне няма, спадар Жабовіч,"- адказала спадарыня Мышэвіч.

"Ква-ква-ква, спадарыня Мышэвіч!"- сказаў ўсьміхаючыся спадар Жабовіч,- "Але ж я адчуваю як ён пахне, таму я і зайшоў да цябе."

Спадар Жабовіч няўклюдна ўстаў з-за стала і пачаў корпацца ў шафе.

Спадарыня Мышэвіч ішла ўсьлед за ім з кухоннай анучай і выцірала вялікія мокрыя адбіткі ягоных ног з падлогі ў гасьцёўні.

 

Wiping up footmarks

 

Walking down the passage

 

Калі ён пераканаўся, што ў шафе не было мёду, ён пайшоў углыб скляпеньняў.

"Асьцярожна, асьцярожна, ты засядзеш, спададар Жабовіч!"

"Ква-ква-ква, спадарыня Мышэвіч!"

 

Сьпярша ён праціснуўся ў кладоўку.

"Ква-ква-ква? Няма мёду? Няма мёду, спадаряня Мышэвіч?"

У кладоўцы ён заўважыў нейкіх спадароў-кузурачак, што хаваліся за сподачкамі. Два зь іх уцяклі, але меньшых спадар Жабовіч злавіў і зьеў.

 

Creepy-crawly people

 

Butterfly tasting the sugar

 

Далей ён праціснуўся ў іншую кладоўку. Там ён заўважыў спадарыню Матыліху, якая каштавала цукар, але яна адразу ж вылецела праз вакно.

 "Ква-ква-ква, спадарыня Мышэвіч, у цябе, здаецца, шмат гасьцей!"

"Пры гэтым іх ніхто не запрашаў!"- адказала спадарыня Мышэвіч.

 

Яны пайшлі ўглыб скляпеньняў.

"Ква-ква!" - "Ж-ж-жу, жу, жу!"

За кутом ён адразу запрыкмеціў Чмяля-Чмялевіча.

"Мне так не падабаюцца чмялі. Яны ўсе такія калматыя."- сказаў спадар Жабовіч і выцер рот рукавом свайго паліто.

"Сыходзь адсюль, ты, брыдкі стары Жабовіч!"- пражужжэў чмель.

 "О! Гэта так несамавіта!"- прабурчэла спадарыня Мышэвіч.

 

Confronting the Bee

 

Shut into the nut-cellar

І яна схавалася ў кладоўцы для арэхаў. А спадар Жабовіч узяўся выцягваць гняздо чмялёў. І зусім не зьвяртаў увагі на іхныя джалы.

Калі спадарыня Мышэвіч асьмелілася выйсьці з кладоўкі - усе ўжо сышлі прэч.

Але навокал быў страшэнны вэрхал.

"Я такога ніколі ня бачыла - ліпкія плямы ад мёду, мох і пух, ды яшчэ вялікія і маленькія брудныя сьляды - па ўсёй маёй чысьценькай хаце!"

 

Яна сабрала мох ды рэшткі воску.

Пасьля яна выйшла на двор каб наламаць галінак і перарабіць дзьверы ў хату.

"Я зраблю іх вузейшымі, каб спадар Жабовіч ня мог у іх праціснуцца".

 

Closing up the front door

 

Too tired

 

Пасьля яна прынесла мыла, анучы і новую шчотку з кладоўкі. Але яна была занадта стомленая, каб нешта яшчэ рабіць. Яна прысела і заснула проста ў крэсьле, а пазьней парайшла ў свой ложак.

"Ці змагу я тут калі небудзь прыбраць?"- cказала бедная спадарыня Мышэвіч.

 

Наступнага дня спадаряня Мышэвіч устала на золку і пачала прыбіраць сваю хату.

Яна падмятала, шкрабла, выцірала пыл, націрала мэблю воскам і паліравала свае маленькія лыжачкі.

Яна скончыла прыборку толькі праз два тыдні.

 

Polishing

 

The party

 

Калі яе хата стала ізноў прыгожай і чыстай, яна запрасіла да сябе ў госьці пяць іншых маленькіх мышак. Але яна не запрасіла спадара Жабовіча.

Аднак той унюхаў смачную ежу і прыйшоў да хаткі спадарыні Мышэвіч. Ды толькі ён ня змог праціснуцца ў дзьверы.

 

Але яму далі шапачку ад жалуда поўную мядовай расы, і ён зусім не пакрыўдзіўся.


Ён прысеў звонку на сонейку і сказаў:
"Ква-а-а, ква-а-а, ква-а-а! За тваё здароўе, шаноўная спадарыня Мышэвіч!"

 

Honey-dew through the window

 


КАНЕЦ

Да галоўнай старонкі