Залаты гусь


Жыў-быў неяк чалавек і меў ён тры сыны. Малодшага ўсе клікалі Прастак. Зь яго кпілі і сьмяяліся з нагоды і проста так. Неяк аднойчы старэйшы сын сабраўся ісьці ў лес, каб нарубіць дроваў, і ягоная маці дала яму з сабою цудоўны пірог ды бутэльку віна, каб у яго было чым спатоліць свой голад і смагу.


Калі ён прыйшоў у лес, ён сустрэў маленькага старога сівы дзядок, які зь ім павітаўся і сказаў: "Дай мне кавалачак пірагу і глыточак віна з тваёй кайстры, мне так хочацца есьці і піць." Але разумны сын адказаў: "Калі я аддам табе свой пірог і віно, што ж я сам буду есьці? Не лезь да мяне!" і пайшоў сабе далей.


 

Але ж як толькі ён пачаў рубіць дрэва, сякера высьлізнула зь ягоных рук і моцна стукнула яго па руцэ.  Старэйшаму сыну давялося хутчэй ісьці дахаты, каб перавязаць сваю рану. А адбылося ўсё так праз маленькага сівога дзядка.

 

 


Тут і другі сын надумаў пайсьці ў лес, і маці дала яму як і старэйшаму - салодкі пірог і бутэльку віна. Маленькі дзядок яго таксама сустрэў і парасіў даць яму маленькі кавалачык пірагу і глыток віна. Але другі сын адказаў проста: "Калі я нешта табе дам, тое я не змагу зьесьці сам. Адыйдзі ад мяне!" Пакараньне хутка насьпела і яго. Не пасьпеў ён і двух разоў стукнуць па дрэву, як патрапіў сякерай сябе па назе, ды так моцна, што ледзьве дайшоў дахаты.

 


Тады Прастак і кажа: "Бацька, дазволь мне схадзіць у лес па дровы." Бацька так яму адказвае: "Твае браты моцна сябе пакалечылі, ты ж ніколі сякеру ў руках ня трымаў, сядзі лепш дома". Але Прастак так моцна ўпрошваў, што бацька ўрэшце сказаў: "Добра ідзі. Хто ведае, можа ты паразумнееш, як пачнеш нешта рабіць". Маці дала яму чэрствы пірог выпечаны на вугольлі і бутэльку кіслага віна. Калі ён прыйшоў у лес, маленькі сівы дзядок таксама сустрэў яго, павітаўся і запытаў: "Дай мне, калі ласка, паесьці твайго пірага і папіць твайго віна, я такі галодны". Прастак адказаў: "Мой пірог чэрствы, і ён быў сьпечаны на вугольлі, а маё віна вельмі кіслае, але, калі цябе гэта задаволіць, сядай, будзем есьці разам".


 

Яны селі побач, і калі Прастак выняў пірог, ён зрабіўся мяккім, а калі ён наліў віна, яно зрабілася салодкім і смачным. І яны разам дабра паелі, а калі скончылі, маленькі дзядок сказаў: "У цябе добрае сэрца, бо ты накарміў мяне. За гэта я цябе ўзнагароджу. Вунь стаіць старое дрэва, зрубі яго, і ты штось знойдзеш у дупле ягонага ствала".

 


І дзядок зьнік. А Прастак узяўся рубіць дрэва. Калі яно павалілася, ён убачыў у дупле гусь з залатымі пёрамі. Ён узяў яе і пайшоў на пастаялы двор, каб  пераначаваць.


А ў гаспадара было тры дочкі. Яны, як толькі пабачылі залатую гусь, захацелі сабе па аднаму зь ейных залатых пёрышкаў. Старэйшая дачка падумала: "Я абявязкова знайду нагоду каб вырваць адно з гэтых пёрышак". І як толькі Прастак заснуў яна схапіла гусь за крыло. І адразу ж ейная рука прыклеілася да гусі. Хутка і другая дачка прыйшла па залатое пяро. Але толькі яна дакранулася да сваёй сястры,  як адразу прыклеілася. Нарэшце па пяро прыйшла трэцяя дачка. Ейныя сёстры крычэлі ёй, каб яна ні да каго не дакраналася, але яна сабе падумала: "Чаму гэта ім можна дакранацца да гусі, а мне не?!" Але толькі яна дакранулася да сваёй сястры, як адразу прыліпла да яе і не магла адарваць сваю руку як моцна не цягнула. Так і давялося ім праседзець усю ноч каля гусі.

 


 

Наступным ранкам Прастак узяў гусь пад паху ды пайшоў сабе куды хацеў, німала не зважаючы на трох дзяўчат, што шпацыравалі ўсьлед за ім куды б ён не пайшоў.


Праходзячы праз поле яны сустрэлі сьвятара, які ўбачыўшы іх, закрычэў на дзяўчат: "Як жа вам ня сорамна, бессаромніцы, бегаць так за маладым хлопцам! А ну, ідзіце прэч дахаты!" І ён схапіў малодшую сястру за руку і паспрабаваў адцягнуць яе. Але як толькі ён дакрануўся да яе, ён таксама прыліп, і яму давялося ісьці разам з усімі ззаду.

 


 

 А тут якраз яго ўбачыў псаломшчык. Ён пабег за ім, крычаў: "Добры дзень, айцец, куды ж вы так сьпяшаецеся? Ці вы памятаеце, што мы маем сёньня хрэсьбіны ў царкве?" З гэтымі словамі ён схапіў сьвятара за паліто і таксама прыліп.

 

 


 

 

І вось іх ужо пяцёра ідуць адно за адным. Тут яны сустрэлі двух сялян, што вярталіся з працы ў полі. Сьвятар пачаў іх упрошваць дапамагчы яму і псаломшчыку вызваліцца. Але толькі дакрануліся сяляне да псаломшчыка, як самыя прыліплі. І вось іх ужо сямёра. Ідуць за Прастаком і ягонай гусыняй.

 

 


 

І такім манерам яны дайшлі да горада, дзе валадарыў адзін кароль. І ў таго караля была адзіная дачка, каторая была такой сур'ёзнай, што ніхто ня мог яе рассьмяшыць. І таму кароль абвясьціў, што той, хто расьсьмяшыць прынцэсу, таму яна стане жонкай. Калі пра гэта даведаўся Прастак, ён павёў сваю працэсію проста да палаца. І калі прынцэса ўбачыла, што сем чалавек ідуць гуськом адно за адным, яна рассьмяялася, і не магла спыніцца.


 

Тут Прастак і запатрабаваў яе сабе ў жонку. Але кароль зусім не жадаў аддаваць сваю адзіную дачку нейкаму селяніну. Таму ён сказаў Прастаку, што ён мусіць сьпярша знайсьці яму чалавека, які б змог выпіць усё віно з каралеўскага склепу.

 

 

 


 

Прастак адразу падумаў пра маленькага сівога дзядка. Ён напэўна зможа дапамагчы яму. І ён адразу пайшоў у лес, і ў тым месцы дзе ён сьсёк дрэва, ён убачыў сумнага, зморанага чалавека. Прастак запытаў таго, што зь ім здарылася.

"Мяне так мучыць смага,"- адказаў чалавек- "Ды ніяк не магу напіцца. Я не ўжываю вады. Праўда я толькі што выпіў бочку віна, але ж хіба гэтая кропелька мне дапаможа?"

 

 


 

"Ну тады хадзем са мною,"- сказаў Прастак,- "Я табе дапамагу."

І прастак прывёў чалавека ў каралеўскі вінны склеп. І той адразу пачаў піць віно зь вялізнай бочкі.


 

І ён піў і піў, аж пакуль да вечара ня выпіў усё віно з каралеўскага склепу.

 

 

 


 

Пасьля гэтага Прастак зноў запатрабаваў сваю нявесту. Ды кароль ніяк ня мог пагадзіцца з думкай, што гэты хлопец, якога ўсе клічуць Прастак, возьме сабе за жонку ягоную дачку. І таму ён выставіў новую ўмову. Ён запатрабаваў каб Прастак знайшоў яму чалавека, які б мог зьесьці цэлую гару хлеба - тады ён атрымае прынцэсу ў жонкі. Ня доўга думаючы, Прастак пайшоў проста ў лес. І там на ранейшым месцы сядзеў іншы чалавек, і туга-туга зацягваў папругу на сваім жываце. Выглядаў ён вельмі і вальмі прыгнечана. Чалавек сказаў:

"Я зьеў увесь хлеб што быў у пякарні, ды хіба гэта дапаможа такому галоднаму чалавеку як я? Мой страўнік зусім пусты, і я мушу зацягваць папругу, каб не памерці з голаду." Прастак вельмі ўзрадаваўся калі пачуў тое. Ён сказаў: "Зараз жа ідзі за мной. Я дам табе столькі ежы, што ты будзеш задаволены."


Прастак павёў галоднага чалавека да Караля, які тым часам загадаў сабраць усё зерне ў каралеўстве і выпячы зь яго велізарны бохан хлеба. Лясны чалавек адразу ж узяўся за працу, і ўжо праз дзень зьеў усю хлебную гару.


 

У трэці раз Прастак запатрабаваў сваю нявесту. Але кароль выставіў яму яшчэ адну ўмову. Ён запатрабаваў каб Прастак знайшоў для яго такі карабель, які б плаваў па морах і езьдзіў па зямлі.

Калі ты даставіш мне такі карабель,- сказаў кароль,- я зараз жа аддам сваю дачку табе за жонку.

Прастак пайшоў у лес, і там сустрэў маленькага сівога дзядка. Таго самага, якому ён даў свайго пірага і віна.

"Я еў для цябе і я піў для цябе,"- сказаў маленькі чалавек,- "і я таксама дам табе карабель. Гэта мая падзяка табе за тваю дабрыню да мяне."

Ён даў Прастаку чароўны карабель, каторы плаваў па моры і ездзіў па зямлі.

 


 

 Пасьля гэтага кароль зразумеў, што яму давядзецца аддаць сваю дачку за Прастака. Згулялі вясельле. А калі стары кароль памёр, Прастак атрымаў у спадчыну ўсё каралеўства, і ён жыў доўга і шчасьліва са сваёй жонкай.

 

 

 


КАНЕЦ

Да голоўнай старонкі