Казка пра Спадарыню 
Мышэвіч

 


напісала і намалявала

БЕАТРЫКС ПОТТЭР



 


 



Некалі вельмі даўно жыла сабе адна лясная мышка. Яе звалі спадарыня Мышэвіч. Яна жыла на беразе рэчкі пад вялікім кустом парэчак.


І якая ж у яе была дзіўная хатка! Там былі пракапаныя шматмятровыя скляпеньні, якія вялі да памяшканьняў з запасамі арэхаў і зярнятак. І ўсё гэта было ў карнявішчы куста парэчак.

 





Таксама ў ейнай хатцы была кухня, сенцы і дзьве кладоўкі. Ну і зразумела ж спадарыня Мышэвіч мела спальны пакой з маленькім, але вельмі ўтульным ложачкам.


Спадарыня Мышэвіч была надзвычайахайнай маленькай мышкай. Кожны дзень яна падмятала пясчаную падлогу у сваёй хатцы.

 


 



Неяек у скляпеньні забегла старэнькая спадарыня ў чырвонай накідцы ў кропачку.

"Богаўка, ляці хутчэй дахаты! Дзеткі твае там чакаюць цябе!"- сказала ёй спадарыня Мышэвіч.

 


А яшчэ неяк, вялікі тоўсты павук схаваўся ў скляпеньнях ад дажджу.

"Прабачце, ці тут жыве спадарыня Прасьцевіч?"

"Пайшоў прэч адсюль, круглы брыдкі павук! Панакідаў тут свайго павуціньня па ўсёй маёй прыбранай хаце!"

 


 



 




І яна выгнала павука праз вакно.

Павук марудна спусьціўся долу на тонкай павуціне.

 

Аднойчы спадарыня Мышэвіч ваправілася ў далёкую кладоўку, каб прынесьці сабе вішнёвых костачак і насеньня дзядоўніка сабе на абед.

На паўдарозе яна прынюхалася і паглядзела на падлогу.

"Нешта тут пахне мёдам. Няўжа гэта так пахнуць ключыкі? А гэта штоХто гэта тут натаптаў сваімі бруднымі нагамі?!"

 

 

 

Раптам за кутом яна сустрэла Чмяля-Чмялевіча - "Ж-ж-жу, жу, жу!"- сказаў чмель.

Спадарыня Мышэвіч строга паглядзела на яго. Яна пашкадавала, што ў яе пад рукой не было мяцёлкі.

"Да пабачэньня, Чмель-Чмялевіч, мне трэба б было набыць крыху воску. Але што ты робіш тутІ чаму ты заўсёды залятаеш праз вакно і кажаш "Ж-ж-жу, жу, жу?!"пачала злавацца спадарыня Мышэвіч.

 



"Ж-ж-жу, жу, жу!"- адказаў Чмель-Чмялевіч сварлівым галаском. Ён пакавыляў па праходу і увайшоў проста ў кладоўку з жалудамі.

Спадарыня Мышэвіч зьела ўсе жалуды яшчэ да Калядаў, кладоўка мусіла быць пустой.

Але яна была набітая сухім мохам.

 

 

 


Спадарыня Мышэвіч пачала была выцягваць мох. Тры альбо чатыры чмялі высунуліся і пагрозьліва зажужжэлі.

"Хіба я вас запрашала жыць са мнойВас ніхто сюды не запрашаў!"- сказала спадарыня Мышэвіч. "Я мушу ад іх неяк пазбыцца!" - "Ж-ж-жу, жу, жу!" - "Цікава, хто б мне дапамог?" - "Ж-ж-жу, жу, жу!" - "Толькі не спадар Жабовіч, ён ніколі не выцірае свае ногі".

 


Спадарыня Мышэвіч вырашыла заняцца чмялямі па-абедзе.

Калі яна вярнулася ў гасьцёўню, яна пачула як там нехта кашляе, і ўбачыла там спадара Жабовіча ўласнай пярсонай!

Ён сядзеў у качалцы, круціў палюхамі водзячы нагамі каля вагню і ўсьміхаўся.

Ён жыў у канаве каля куста парэчак, надзвычай бруднай і мокрай канаве.

 

 

 


"Як маецеся спадар ЖабовічШто ж з табой здарылася, ты ўвесь мокры?!"

"Дзякую, дзякую, спадарыня Мышэвіч! Я крышку пасяджу і абсохну."- сказаў спадар Жабовіч.

Ён сядзеў і ўсьміхаўся, а вада сьцякала зь ягонага паліто. Спадарыня Мышэвіч хуценька пабегла па анучу.

 

Ён сядзеў сабе і нікуды не сыходзіў, і спадарыня Мышэвіч мусіла запрасіць яго паабедаць разам зь ёю.

Яна прапанавала яму вішнёвых костачак. "Дзякуй, дзякуй, спадарыня Мышэвіч! Ня маю зубоў, ня маю зубоў, ня маю зубоў! "- адмовіўся спадар Жабовіч.

Ён шырака-шырака раскрыў свой рот, там на самой справе не было ні воднага зуба.

 

 

 


Пасьля яна прапанавала яму насеньне дзядоўніка.- "Ква-не-не, ква-не-не, ква-не-не!"- сказаў спадар Жабовіч. І зярняткі дзядоўніка разляцеліся па ўсім пакоі.

"Дзякуй, дзякуй, дзякуй, спадарыня Мышэвіч! Але мне вельмі хацелася б зьесьці сподачак мёду!"

 

"На жаль, яго ў мяне няма, спадар Жабовіч,"- адказала спадарыня Мышэвіч.

"Ква-ква-ква, спадарыня Мышэвіч!"- сказаў ўсьміхаючыся спадар Жабовіч,- "Але ж я адчуваю як ён пахне, таму я і зайшоў да цябе."

Спадар Жабовіч няўклюдна ўстаў з-за стала і пачаў корпацца ў шафе.

Спадарыня Мышэвіч ішла ўсьлед за ім з кухоннай анучай і выцірала вялікія мокрыя адбіткі ягоных ног з падлогі ў гасьцёўні.

 

 

 



Калі ён пераканаўся, што ў шафе не было мёду, ён пайшоў углыб скляпеньняў.

"Асьцярожна, асьцярожна, ты засядзеш, спададар Жабовіч!"

"Ква-ква-ква, спадарыня Мышэвіч!"

 


Сьпярша ён праціснуўся ў кладоўку.

"Ква-ква-ква? Няма мёдуНяма мёду,спадаряня Мышэвіч?"

У кладоўцы ён заўважыў нейкіх спадароў-кузурачак, што хаваліся за сподачкамі. Два зь іх уцяклі, але меньшых спадар Жабовіч злавіў і зьеў.

 

 

 

Далей ён праціснуўся ў іншую кладоўку. Там ён заўважыў спадарыню Матыліху, якая каштавала цукар, але яна адразу ж вылецела праз вакно.

 "Ква-ква-ква, спадарыня Мышэвіч, у цябе, здаецца, шмат гасьцей!"

"Пры гэтым іх ніхто не запрашаў!"- адказала спадарыня Мышэвіч.

 

Яны пайшлі ўглыб скляпеньняў.

"Ква-ква!" - "Ж-ж-жу, жу, жу!"

За кутом ён адразу запрыкмеціў Чмяля-Чмялевіча.

"Мне так не падабаюцца чмялі. Яны ўсе такія калматыя."- сказаў спадар Жабовіч і выцер рот рукавом свайго паліто.

"Сыходзь адсюль, ты, брыдкі стары Жабовіч!"- пражужжэў чмель.

 "О! Гэта так несамавіта!"- прабурчэла спадарыня Мышэвіч.

 





 


І яна схавалася ў кладоўцы для арэхаў. А спадар Жабовіч узяўся выцягваць гняздо чмялёў. І зусім не зьвяртаў увагі на іхныя джалы.

Калі спадарыня Мышэвіч асьмелілася выйсьці з кладоўкі - усе ўжо сышлі прэч.

Але навокал быў страшэнны вэрхал.

"Я такога ніколі ня бачыла - ліпкія плямы ад мёду, мох і пух, ды яшчэ вялікія і маленькія брудныя сьляды - па ўсёй маёй чысьценькай хаце!"

 


Яна сабрала мох ды рэшткі воску.

Пасьля яна выйшла на двор каб наламаць галінак і перарабіць дзьверы ў хату.

"Я зраблю іх вузейшымі, каб спадар Жабовіч ня мог у іх праціснуцца".

 

 
 


Пасьля яна прынесла мыла, анучы і новую шчотку з кладоўкі. Але яна была занадта стомленая, каб нешта яшчэ рабіць. Яна прысела і заснула проста ў крэсьле, а пазьней парайшла ў свой ложак.

"Ці змагу я тут калі небудзь прыбраць?"- cказала бедная спадарыня Мышэвіч.

 


Наступнага дня спадаряня Мышэвіч устала на золку і пачала прыбіраць сваю хату.

Яна падмятала, шкрабла, выцірала пыл, націрала мэблю воскам і паліравала свае маленькія лыжачкі.

Яна скончыла прыборку толькі праз два тыдні.

 

 
 


Калі яе хата стала ізноў прыгожай і чыстай, яна запрасіла да сябе ў госьці пяць іншых маленькіх мышак. Але яна не запрасіла спадара Жабовіча.

Аднак той унюхаў смачную ежу і прыйшоў да хаткі спадарыні Мышэвіч. Ды толькі ён ня змог праціснуцца ў дзьверы.

 



Але яму далі шапачку ад жалуда поўную мядовай расы, і ён зусім не пакрыўдзіўся.


Ён прысеў звонку на сонейку і сказаў: "Ква-а-а, ква-а-а, ква-а-а! За тваё здароўе, шаноўная спадарыня Мышэвіч!"

 

 


КАНЕЦ