Казка праз Аленя
(Словы Барыса Данілюка)
 
На пляшы паўночным сьнег і халады,
Там аленяў процьма ў Дзеда Каляды. 
А паміж аленьмі ёсьць у ваднаго
Нос, блішчыць што вельмі, аж здалёк відно.
Ноc блішчыць і ўпоцем, спаць калі пара -
Ля яго відно ўсё лепш як зь ліхтара. 
3 гэтай вось прычыны сьмеху шмат было 
Між аленьмі ўсімі з носа ўсьцяж таго.

Быў аленю сорам беднаму таму 
I ня йшоў ён з гора з гуртам на гульню 
Ён хаваўся ззаду нават і тады,
Попіс быў як стаду ў Дзеда Каляды.

Вось і гэткім чынам да таго дайшло,
Што яго й ўспаміну ў Дзеда ня было.
Ды ў Сьвяты раз Вечар сталася бяда -
Ад завеі ў сьвеце сьцемла завідна.

А у Дзеда сані поўныя дабра
Й да дзяцей з дарамі eхаць ўжо пара. 
Й хоць аленяў лепшых ўпрог ён ў ваглаблі, 
Тыя сьцежкі бегчы згледзець не маглі.

І ніякай рады Дзед бы не знайшоў,
Каб ускрай ад стада ня ўзыйшло сьвятло. 
Там алень хаваўся ад пасьмеху той 
I зь ціку узьняў быў нос бліскучы свой.

"Мой аленю добры - Дзед яму гукнуў -
Першым стань ў ваглоблі, Каляду ратуй!" 
I паймчэлі сані, быццам завідна, 
Ды алень той слаўны па ўсім сьвеце стаў.