Дзіцячая Лявоніха

Словы Я. Купалы

Ой, Лявоніха, гулянка, гульня!
Галасістая бяседа твая!

А мы, дзеткі, усе здольненькія
Пяем пасенькі вясёленькія.

Як маленькай я ў матулькі жыла,
Як вішанька у садочку цьвіла,
Цьвіла, цьвіла ды пацьвітывала,
Лемантарык свой пачытывала.

Як пайшла я у дзяцячы садок,
Пайшла зь дзеткамі ў танок, у танок.
Я гуляю тут пагуліваю,
За работай недакучліваю...

Ой, Лявоніха, гулянка, гульня!
Галасістая бяседа твая!

А мы, дзеткі, усе здольненькія
Пяем пасенькі вясёленькія.

 

Узята з: Чытанка (Падручнік да чытаньня для клясы ІІ) -
Чыкага, 1958

Слухаць мэлёдыю

Спампаваць MIDI файл (ZIP)

Да галоўнай старонкі