Вясёлыя Вандроўнікі
С. Міхалкоў
 

Мы едзем, едзем, едзем,
У далёкія краі,
Мы – добрыя суседзі
І верныя сябры.
Нам весела жывецца,
Сьмяемся і пяем.
У песянцы сьпяваем
Як хораша жывем.

Прыпеў:

Любата, любата!
Мы вязем з сабой ката,
Чыжыка, сабаку,
Пеўня - выхваляку,
Малпачку ды папугая –
Вось кампанія якая!
Вось кампанія якая!



 

Калі жывецца ладна,
Што можа лепей быць?
Бяз крыўдаў і бяз сварак
Мы будзем усіх любіць.
У шлях далёкі доўгі
Сяброў склікай хутчэй
Як цяжка – дапамогуць,
Ды будзе весялей.

Прыпеў.

Мы весела сьмяялісь,
Са сьпевам і гульнёй
Ніхто і не заўважыў,
Як мы прыйшлі дамоў.
Нам сонейка сьвяціла,
Нам ветрык паддзьмуваў.
Зусім ня сумна была
І кожны напяваў.

Прыпеў.

Слухаць мэлёдыю

Спампаваць MIDI файл (ZIP)

Да галоўнай старонкі